Мы не будзем вучыцца як правільна і прыгожа, а, хутчэй, заглянем у падсвядомае і запытаемся: Што такое беларускае і беларускасць для мяне?
Можна! Калі не ведаеш як гэта і ніколі такога не спрабава_ла. Можна! Калі цікава! Можна! Калі проста хочацца пасядзець у коле побач з людзьмі, якія робяць прыгожае. Можна!
Што мяне чакае? Спачатку мы паглядзім на прыклады прац, потым складзем свой калаж (матэрыялы будуць, але вельмі добра, калі атрымаецца прынесці штосьці сваё), а потым трошку паразмаўляем пра пачуцці ад працэсу.