Вясёлая карткавая гульня для 3-6 чалавек, як дарослых так і дзяцей. Зробленая як пародыя на сусвет Dungeons&Dragons.
Вас чакаюць сутарэнні, скарбы і вядома ж бойкі з пачварамі. Акрамя таго вас чакаюць здрады сяброў, якія хочуць дасягнуць запаветнага дзясятага ўзроўню раней за вас!
Што яшчэ сказаць пра гульню ў правілах якой ёсць у тым ліку фраза “любыя спрэчкі вырашаюцца гучнай лаянкай паміж гульцамі”.