Кінапрагляд фестывальнай анімацыі (18+)У пятніцу збіраемся, каб паглядзець кіно – 8 караткамятражак …

Кінапрагляд фестывальнай анімацыі (18+)

У пятніцу збіраемся, каб паглядзець кіно – 8 караткамятражак з розных краін свету (Беларусь, Кітай, ЕЗ). Вас чакаюць анімацыі пра коцікаў, цяжкае жыццё простых прадметаў, пераўвасабленне, надзею, яшчэ больш надзеі і дзівакоў.

Падчас праглядаў смяяцца і плакаць катэгарычна дазваляецца!

Пасля прагляду па жаданні падзелімся ўражаннямі і абмяркуем пабачанае.

Паказ ладзіцца на мове арыгіналу з беларускімі альбо расейскімі субцітрамі.

Удзел вольны (па рэгістрацыі)
6 кастрычніка 19:00-21:00
Месца: 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем у асабістыя)