Адносіны з іншымі людзьмі з’яўляюцца неад’емнай часткай нашага жыцця ва ўсіх сферах. Яны могуць быць добрым рэсурсам у нестабільны час, а могуць знемагаць і вымотваць. Каб зносіны былі ў задавальненне і прыносілі карысць, важна ўсталёўваць і падтрымліваць здаровыя асабістыя межы.
Запрашаем вас на псіхалагічную сустрэчу «Асабістыя межы: як знайсці баланс і захаваць сябе ў зносінах з іншымі»
На сустрэчы: разбярэмся, якія тыпы межаў бываюць, як іх вызначаць у сябе і як яны ўплываюць на жыццё; прааналізуем парогі ўласных межаў, прычыны іх парушэння; разгледзім прылады, якія дапамогуць экалагічна для сябе і іншых адстойваць уласныя межы.
Сустрэчу праводзіць псіхалагічная ініцыятыва «Для тых, хто (не) дома». Кацярына – кандідатка псіхалагічных навук, псіхааналітычная тэрапеўтка. Таццяна – гештальт-тэрапеўтка.
Калі: 14 кастрычніка (субота) 14.00-17.30 Месца: Тбілісі, 500м ад плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным) Удзел вольны (18+), рэгістрацыя праз форму