У пятніцу ізноўку збіраемся, каб паглядзець ігравое фестывальнае кіно. Гэты разам – 4 караткаметражкі з Германіі, Ірану, Аўстрыі і Гішпаніі. Вас чакаюць фільмы пра святло ў змрочныя часы, чорны гумар, любоў, яшчэ больш любові. Падчас праглядаў смяяцца і плакаць катэгарычна дазваляецца!
Напрыканцы па жаданню падзелімся ўражаннямі і абмяркуем пабачанае.
Паказ ладзіцца на мове арыгіналу з беларускімі альбо расейскімі субцітрамі.