Гістарычная гульня “Шляхта” #гульнятэка Вы станеце шляхціцам або шляхцянкай, каб будаваць уласны лё…

Гістарычная гульня “Шляхта”

#гульнятэка

Вы станеце шляхціцам або шляхцянкай, каб будаваць уласны лёс у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Развівайце свае здольнасці, здабывайце апякунства выбітных гістарычных асоб, змагайцеся з праціўнікамі. Час давесці, хто варты сапраўднай шляхетнасці.

У гульні вас чакаюць:
90 картак развіцця для стратэгіі і росту
10 картак шляхціцаў і шляхцянак з унікальнымі магчымасцямі
5 фішак «Карона» сімвал шляхетнасці
8 фішак «Сякера» вайсковае майстэрства
8 фішак «Крыж» рэлігійнасць
8 фішак «Птушка» дыпламатыя
8 фішак «Змяя» алхімія
8 фішак «Торба» заможнасць

“Шляхта” — пра выбар, амбіцыі і ўладу, дзе кожнае рашэнне набліжае вас да перамогі або заняпаду.

Гэтую і іншыя гульні па-беларуску вы можаце знайсці на палічках беларускіх настолак у барах 5327° і D22.