Вышыванка. Зробім беларускія ўзоры і паглыбімся ў іх гісторыю!Першая сустрэча «Значэнне арнаменту»У …

Вышыванка. Зробім беларускія ўзоры і паглыбімся ў іх гісторыю!

Першая сустрэча «Значэнне арнаменту»

У першы дзень мы пазнаёмімся са светам беларускай вышыўкі. Будзем вучыцца вышываць, а таксама слухаць лекцыі пра значэнне тых або іншых узораў старажытнай вышыўкі.

Другая сустрэча «Этнаграфічныя звесткі пра ўзоры і колеры ў вышыўцы»

У другі дзень мы працягнем наш творчы шлях, паглыбляючыся ў этнаграфічныя аспекты беларускай вышыўкі. Будзем вышываць унікальныя арнаменты і даведвацца пра тыя, што ўжывалі нашыя продкі.

Вышываць можна адразу на сваіх цішотках, шоперах і тканіне або скарыстацца нашымі матэрыяламі. Незалежна ад вашага вопыту вы знойдзеце шмат натхнення і ведаў, каб зрабіць мастацкі выраб, паглыбіцеся ў гісторыю і традыцыі беларускага народнага мастацтва.

Далучайцеся, і разам мы ўзбагацім нашыя веды і створым прыемныя падарункі сабе і родным.

Удзел вольны (па рэгістрацыі)
7, 8 кастрычніка 12:00-14:00
Месца: 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем у асабістыя)