Набліжаецца Дзень усіх святых, у заходніх краінах вядомы як Хэлаўін. Але якая традыцыя памінання продкаў ёсць у беларусаў? Як з пакалення ў пакаленне мы клічам да стала душы ўжо памерлых і не баімся іх? Тэма новага занятку ад Мова нанова: «Дзяды».
Новая выкладчыца курсаў – спадарыня Кацярына, філогаг-беларусіст, настаўніца Першай беларускай анлайн-школы ва Украіне;
Што будзем рабіць: * паслухаем расповед пра гісторыю свята “Дзяды” і яго ўплыў на культуру; * пашырым слоўнік назвамі беларускіх страў, посуду, сталовых прыбораў; * вывучым словы, якія паказваюць на сваяцтва ў беларусаў; * патрэніруемся ўжываць канчаткі вінавальнага склону; * разглядзім абрадавыя дзеянні і лакальныя адметнасці святкавання Дзядоў у розных мясцінах Беларусі.
Далучайцеся!
Удзел вольны. Рэгістрацыя тут. 31 кастрычніка (аўторак),19:00-21:00 Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас даведаецеся пасля рэгістрацыі)