Дэкаланіяльныя падыходы ў нашай працы: двухдзённы трэнінг
Калі: 25-26 лістапада (з 11:00 да 17:00) Дзе: Тбілісі Эксперт:Тыгран Амірян, Cultural & Social Narratives Laboratory (CSN lab) Мова працы: руская
У выніку трэнінгу ўдзельніцы і ўдзельнікі: даведаюцца пра складанасці і палітычны кантэкст ужывання тэрміна «дэкаланіяльнасць», абмяркуюць, як працаваць з тэмай дэкаланіяльнасці інстытуцыянальна/праектна, распрацуюць міні-праекты па тэме (пры жаданні).
Запрашаем да ўдзелу беларускіх актывіста_к, прадстаўн_іц АГС, журналіст_ак, даследчы_ц, якія знаходзяцца ў Сакартвэло і хочуць укараніць у сваю дзейнасць дэкаланіяльныя практыкі і падыходы.
Для тых, хто жыве не ў Тбілісі, будзе забяспечаны праезд і пражыванне падчас трэнінгу.