Перадсвяточны беларускамоўны нэтворкінг Звярніце ўвагу, гэта будзе апошні ў гэтым годзе нэтворкінг….

Перадсвяточны беларускамоўны нэтворкінг

Звярніце ўвагу, гэта будзе апошні ў гэтым годзе нэтворкінг. Вас чакаюць знаёмствы, цікавыя гутаркі, вясёлая гульня і латарэя — будзем ствараць утульны святочны настрой разам! 

Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытанні ў невялічкіх групах па 3-4 чалавекі.

Мова сустрэчы — беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Важна: нэтворікнг — гэта не заняткі па вывучэнню мовы, размаўляем як размаўляецца.

У какавашнай падчас нэтворкінга можна замовіць смачную ежу, а таксама алкагольныя і безалкагольныя напоі.

На afterparty будзем гуляць у карткавыя настолкі (“Дым культуры”, “Я ніколі не… у Менску/у Беларусі”) ды абмяркоўваць усе цікавыя тэмы года ва ўтульнай кампаніі!

Калі: 24.12 (серада) 20:00
Месца: But First Cacao
free donation 

Удзел па рэгістрацыі ў апытанцы суполкі