Праз тыдзень у прасторы «Кропка» распачнецца новая выстава беларускай мастачкі Анастасіі Аўралёвай. Гэтым разам вы ўбачыце партрэты розных гадоў з натуры. Жывапісныя і графічныя пошукі асаблівых, выразных наяўнасцяў людзей.
Праграма выставы:
17.11 (пятніца), 17:00-21:00 Адкрыццё, фуршэт, нефармальная гутарка з аўтаркай.
18.11(субота), 18:00-20:00 Майстар-клас ад мастачкі «Тры спосабы намаляваць партрэт». Запіс да ўдзелу праз @anastasia_avraliova. Час працы выставы ў гэты дзень 12:00-20:00.
19.11(нядзеля), выстава адчынена 15:30-20:00.
Уваход вольны ва ўсе дні. Можна прыходзіць з дзеткамі.