Клуб беларускай літаратурыРазам з сувядучай культурна-забаўляльнага падкаста “Умоўныя” Настай мы па…

Клуб беларускай літаратуры

Разам з сувядучай культурна-забаўляльнага падкаста “Умоўныя” Настай мы паглыбімся ў біяграфію і творчы шлях выбітнага класіка беларускай літаратуры. 

Тэма сустрэчы: «Жыццё і творчасць Івана Мележа»

Абмяркоўваць Мележа гэтым разам будзе асабліва цікава, бо другой вядучай сустрэчы стане Галіна, былая дырэктарка школы ў вёсцы Глінішчы, дзе нарадзіўся пісьменнік! У яе шмат нататак, якія вы не знойдзеце ў інтэрнэце. Як цяпер кажуць, інсайдэрская інфармацыя

Далучайцеся да суполкі клубу праз спасылку

Дата: 8 верасня (панядзелак)
Час: 19:30-21:30
Месца: But first cacao
Мова клубу: беларуская
Уваход вольны, запіс праз форму

Да сустрэчы ў нашым клубе!