Здымкі пілотнага выпуску праекта «Умоўна геніяльнае шоу»!
«Умоўна геніяльнае шоу» — гэта фармат, у якім мы шукаем адказы на складаныя пытанні, аб’яднаныя адной тэмай — нашай любімай Беларуссю. Сучаснай і старажытнай, гарадской і вясковай, навуковай і эстэтычнай, вандроўнай і хатняй.
Але адказы на гэтыя пытанні не абавязкова будуць правільныя, бо залічвацца будуць таксама і смешныя!
21 чэрвеня (субота) Збор гасцей: 17:30 Месца паведамім пасля браніравання Уваход: данат ад 10 лары