Прывітанне, даражэнькія! Напярэдадні святаў запрашаем усіх у «Кропку» за святочным настроем:
18 снежня (панядзелак), 19:00 Творчая сустрэча са Зміцерам Бартосікам і Юстынай Карпіловіч. Рэгістрацыя праз @kropkawork
20 снежня (серада), 19:00 Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу. Запіс праз апытанку.
21 снежня (чацвер), 19:00 Гістарычны клуб. Тэма: «Першы ўсебеларускі з’езд у Менску ў снежні 1917». Рэгістрацыя праз форму. 23 снежня (субота), 11:00 Творчыя вячоркі: вышыўка крыжыкам. Рэгістрацыя праз @rinatrohi.
23 снежня (субота), 14:00 Кніжны нон-фікшн клуб. Рэгістрацыя праз @jediscajedisrien.
23 снежня (субота), 18:00 Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) запрашае: Святочная батлейка. Рэгістрацыя па спасылцы
24снежня (нядзеля), 14:00-20:00 Калядны кірмаш Чакаем усёй сям’ёй, рэгістрацыя не патрэбна
Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)