Мігранты – уразлівая група, якая часта сутыкаецца з дыскрымінацыяй, парушэннем правоў і абмежаваным доступам да сацыяльных службаў.
Пасля падзей 2020 года тысячы беларусак і беларусаў былі вымушаны пакінуць сваю краіну з-за рэпрэсій, якія разгарнуліся… Сёння мы хацім падзяліцца з вамі двума карыснымі чат-ботамі, якія стварылі беларускі.
1 – @guidelines_for_foreigners_bot кіраўніцтва па Грузіі для замежных грамадзян_ак, у якім сабрана прававая інфармацыя для фізічных і юрыдычных асоб, якія пражываюць і вядуць сваю дзейнасць у Грузіі.
2 – @adaptation_in_emigration_bot набор картак «Адаптацыя ў эміграцыі» з парадамі, выконваючы якія можна лепш зразумець псіхалагічныя працэсы адаптацыі, хутчэй сацыялізавацца і палепшыць якасць жыцця пасля пераезду.
Дзяліцесь гэтым пастом і спасылкамі з тымі, каму яны могуць быць карысны