Спадарства, калі вы засумавалі па беларускай кнізе — яе можна знайсці!
Бібліятэка “Кропкі” працягвае жыць у цудоўнай кнігарні/бібліятэцы/вінным бары On The Same Page.
Як карыстацца бібліятэкай?
Увесь спіс даступных кніг па-ранейшаму можна паглядзець у электронным каталогу (гл. статус — “у бібліятэцы”).
Каб удакладніць наяўнасць, напішыце адміністратар_цы On The Same Page у direct і прыязджайце з 12:00 да 22:00 штодзённа.
Кошт карыстання кнігай на тыдзень — 20 лары, на месяц — 25 лары. Падрабязней чытайце тут.
Таксама неабходна будзе пакінуць дэпазіт у памеры 40 лары, які пасля вам вяртаецца. Гэта мера дазваляе арганізатар_кам не страціць каштоўныя экзэмпляры бібліятэкі. Спадзяемся на разуменне