Прывітанне, нашы даражэнькія! Адчыняем нашы дзверы ў гэтым годзе і чакаем вас усіх у «Кропцы»:
10 студзеня (серада), 19:00 Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу. Запіс праз апытанку
13 студзеня (субота), 11:00 Вязальны клуб. Для ўдзелу звяртайцеся да @katrina_happy 13 студзеня (субота), 14:00 NEWПісьменніцкі клуб. Рэгістрацыя праз @kakdolgo
14 студзеня (нядзеля), 11:00 Польская мова. Запіс да @skodra76v
А яшчэ нагадваем, што ў нас працуе беларуская бібліятэка, вы можаце сачыць за наяўнасцю кніг праз электронны каталог.
Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)