Паход да руін замкавай крэпасці ад Тбіліскага клуба інтравертаў
Едзем у Кахетыю, за Гамборскі перавал – падымацца на гару Katsebisgverdi (კაცებისგვერდი, “мужчынская старана”) і падкрадацца да Psithi Castle.
Нас чакае пераправа праз раку Turdo (თურდო), шпацыр па рэчышчы Psitianis Ghele з заходам да рэштак вялікага кляштара, кавалкі леташняга снежнага покрыва ў самым версе (з верагоднасцю прысутнасці свежага інею, а можа і снегу) і спуск праз лес да скалы, на якой і стаіць замак.
Трэк на 14 км. з наборам вышыні ў 840 м.
На мясцовасці чакаецца прахалоднае надвор’е, магчымы праясненні і не выключаюцца невялікія ападкі ў выглядзе лёгкага снегу.
З дадатковымі пытаннямі можаце звяртацца ў тэхпадтрымку.
Нядзеля, 26 снежня.
Выезд а 9-й раніцы.
Вяртанне ў Тбілісі не пазней 21-й гадзіны.
На трансфер скідваемся па 30~20 лары з чалавека – у залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў.
Удзел вольны, запіс праз форму. Далучайся