Сябры і сяброўкі, «Кропка» завяршыла сваю дзейнасць як прастора для беларускіх актывістак і актыві…

Сябры і сяброўкі,

«Кропка» завяршыла сваю дзейнасць як прастора для беларускіх актывістак і актывістаў у Тбілісі. Мы ўдзячныя кожнаму і кожнай з вас за падтрымку, актыўны ўдзел і давер. Гэтыя гады былі важнымі і насычанымі, і мы радыя, што маглі быць часткай гэтага шляху разам з вамі.

Гэты telegram-канал працягне існаванне і стане пляцоўкай для анонсаў беларускіх мерапрыемстваў у Тбілісі. Вядзенне канала пяройдзе ў рукі новай каманды, якая будзе клапаціцца пра яго напаўненне і актуальнасць.

Па ўсіх пытаннях пісаць: @kropkaadmin

Каманда «Кропкі» больш не мае дачынення да кіравання гэтым каналам. Але мы ўпэўненыя, што ён і надалей будзе служыць вам важнай крыніцай інфармацыі.

Дзякуй, што былі з намі. Да сустрэчы на мерапрыемствах і ў жыцці!

З цеплынёй,
Каманда Кропкі