Сябры і сябровачкі! Мы працягваем настойваць на думцы пра тое, што ў складаныя часы лепей трымацца разам. Таму нашыя дзверы адчыненыя для вас на гэтым тыдні.
Адзінае, будзьце асцярожныя, калі едзеце да нас. Разлічвайце, што транспарт можа хадзіць не па раскладзе ці не хадзіць увогуле. Беражыце сябе, даражэнькія! 10 снежня (аўторак), 19:00 Лекцыя Веранікі Чаркасавай «Крызісы сучасных дзён» Запіс праз форму.