Дыскусія «Правы чалавека ў Сакартвела: актуальныя пытанні і выклікі»Беларускі юрыст і праваабаронца …

Дыскусія «Правы чалавека ў Сакартвела: актуальныя пытанні і выклікі»

Беларускі юрыст і праваабаронца Раман Кісляк правядзе дыскусію, прысвечаную тэме правоў чалавека ў Сакартвела.

Мы абмяркуем ключавыя праблемы, з якімі сутыкаюцца грамадзяне, і выклікі, якія стаяць перад грамадствам і праваабарончымі арганізацыямі ў сучасных умовах.

Удзельні_цы мерапрыемства атрымаюць магчымасць даведацца больш пра сітуацыю з правамі чалавека ў рэгіёне, задаць пытанні і падзяліцца сваім меркаваннем.

Далучайцеся, каб паглыбіць разуменне гэтай важнай тэмы і стаць часткай адкрытага дыялогу.

Уваход вольны, абавязкова рэгістрацыя.

Калі: 11 снежня 19:00

Дзе: Тбілісі, «Кропка», адрас нагадаем пасля рэгістрацыі.