Гамарджоба, даражэнькія!
Заўтра (3 лютага) а 16:00 у межах нашай
своп-вечарыны адбудзецца трэніроўка па жангліраванню для пачаткоўцаў ад трэнера
Яўгена Мацкевіча з ініцыятывы
«გამარჯობაпрывітанне» Жангліраванне — гэта спартовая дысцыпліна, медытацыя праз цялесныя практыкі і навучанне кантролю свайго цела.
Трэніроўка будзе праходзіць ва ўнутранным дворыку на свежым паветры, таму апранайцеся цяплей.
Дзе: унутраны дворык Кропкі, вул. Амаглеба, 1
Калі: 3 лютага 16:00
Рэгістрацыя не патрэбна. Удзел у мерапрыемстве вольны, данаты вітаюцца.