Вышыўка для ўсіх у «Кропцы»Запрашаем на творчую сустрэчу па вышыўцы!
Вы зможаце навучыцца вышываць крыжыкам (і не толькі), нават калі ніколі не трымалі іголку ў руках:)
Падчас сустрэчы можна будзе ўпрыгожыць сваю рэч, якую возьмеце з сабой, (адзенне, шопер, сурвэтку) ці проста патрэніравацца на тканіне.
У нас ёсць усе неабходныя матэрыялы, але калі ў вас ёсць улюбёныя ніткі/іголкі, то смела бярыце з сабой.
Уваход вольны. Дзе: прастора «Кропка», адрас нагадаем пасля рэгістрацыі.
Калі: 4 снежня 19:00
Для рэгістрацыі пісаць
@like_agirl