Што такое вымаўленне, і ці сапраўды яно важнае для тых, хто вывучае замежныя мовы? (Спойлер – яшчэ як важна!)
Разам з Паўлам, прафесійным перакладчыкам з ангельскай і кітайскай, фанетыстам і спецыялістам па брытанскай ангельскай мове, мы знойдзем адказы на гэтыя і іншыя пытанні.
Што будзе на сустрэчы:
Даведаемся розніцу паміж вымаўленнем/акцэнтам і дыялектам? Разбярэм тыповыя памылкі беларускамоўных людзей пры зносінах на ангельскай (і высветлім, як іх выправіць) Пагаворым аб IPA (і гэта не сорт піва!) і стандартах брытанскай ангельскай Папрацуем над дыкцыяй і даведаемся крутыя тэхнікі для для буста свайго вымаўлення.
2 лiстапада (субота) 12.30-14.00 «Кропка», адрас дашлем напярэдадні
Мова клубу: ангельская (прапанаваны узровень – ад В1 i вышэй)