Салют, шаноўныя! «Кропка» на сувязі!Тыдзень абяцае быць яркім і насычаным! Наперадзе падзеі, якія д…

Салют, шаноўныя! «Кропка» на сувязі!
Тыдзень абяцае быць яркім і насычаным! Наперадзе падзеі, якія дакладна варта дадаць у свой каляндар. Лавіце свой шанец пракачаць навыкі, натхніцца і знайсці сваю хвалю. Падрабязнасці ніжэй!

21 кастрычніка (панядзелак), 19:00
Сустрэча з фотажурналістам Янам Шміт-Уітлі
Абавязкова рэгістрацыя праз форму.

22 кастрычніка (аўторак), 19:00

Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me» (пачатковая группа)
Запіс праз форму рэгістрацыі.

23 кастрычніка (серада), 19:00
Творчая сустрэча па вышыўцы «крыжыкам»
Запіс праз @like_agirl

24 кастрычніка (чацвер), 19:00
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me» (группа Intermediate і вышэй)
Запіс праз форму рэгістрацыі.

27 кастрычніка (нядзеля), 16:00-21:00
Yard Sale (гаражны распродаж) у бары «5327»
Уваход вольны.

Таксама нагадваем, што «Кропка» працуе як каворкінг для беларускіх актывістаў і актывістак. Запісацца можна тут. Прыходзьце і рабіце карысныя справы для пазітыўных змен у Беларусі.

І не забывайцеся пра нашу бібліятэку, якую мы збіраем разам з вамі! Па спасылцы можна азнаёміцца з электронным каталогам, а потым забраць кнігу, наведаўшы «Кропку».

Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)