У тыдзень роднай мовы ў «Кропцы» распачынаецца паэтычны клуб.
Гэта імпрэза для аматара_к класічнай і сучаснай паэзіі, для тых, хто любіць чытаць і пісаць вершы і хоча расці ў гэтым напрамку.
Запрашаем вас жангліраваць словамі, рыфмаваць і складаць іх у радкі.
Мы будзем чытаць вершы, разбіраць іх, а яшчэ гуляць у бурымэ. Цікава? Запрашаем! Прыносьце свае творы альбо прыходзьте проста слухаць. Будзем дзяліцца натхненнем
Дзе: 500 м ад Плошчы Свабоды
Калі: 24 лютага, 18:00
Уваход вольны, рэгістрацыя праз @skodra76v.