«SheLeads»: афлайн-курс па рэалізацыі ідэй для беларусак Грузіі
Прастора «Кропка» запрашае беларусак*, якія жывуць у Грузіі, да ўдзелу ў доўгатэрміновым афлайн-курсе «SheLeads», каб навучыцца:
пераадольваць сіндром самазванкі і шукаць свае моцныя бакі,
развіваць лідарскія якасці і навыкі самапрэзентацыі,
прыдумваць ідэі і рабіць свае ўласныя праекты (некамерцыйныя альбо сацыяльны бізнес).
Курс будзе складацца з:
трох адукацыйных трэнінгаў (2, 16 і 30 сакавіка) на апісаныя вышэй тэмы,
самастойнай працы ўдзельніц,
выпускной вечарыны, на якую можна будзе запрасіць сябро_вак і знаёмых.
Для ўдзелу мы адбяром 15 удзельніц, якія пазнаёмяцца адна з адной і будуць падтрымліваць сувязі на працягу ўсяго курса (а можа і пасля:)). Пры адборы прыярытэт будзе надавацца тым, хто яшчэ не ўдзельнічалі ў доўгатэрміновых праграмах «Кропкі» і хто плануе рэалізаваць ініцыятывы, накіраваныя на беларус_ак, у тым ліку і на тых, хто зараз знаходзіцца ў Беларусі.
Дадатковыя крутыя бонусы:
кожная з ўдзельніц зможа атрымаць ментарскую падтрымку на нетворкінгавых сустрэчах-сняданках,
ва ўсіх удзельніц будзе магчымасць карыстацца прасторай «Кропка» для індывідуальнай працы, групавых сустрэч і правядзення мерапрыемстваў,
на падставе конкурсу пяць удзельніц змогуць атрымаць стыпендыю для рэалізацыі сваіх ідэй, накіраваных на прасоўванне беларускай ідэнтычнасці, узмацненне гендарнай роўнасці ці развіццё кампетэнцый беларусаў і беларусак.
Удзел вольны, але трэба зарэгістравацца да 26 лютага.
Падчас трэнінгаў будзе працаваць няня, таму можна ўдзельнічаць з дзецьмі.
2, 16 і 30 сакавіка (кожная сустрэча будзе працягвацца каля 8 гадзін, вегетарыянскае харчаванне і перапынкі будуць забяспечаныя арганізатаркамі)
Працоўныя мовы: беларуская і расейская
Месца: прастора «Кропка» (адрас нагадаем адабраным удзельніцам)
*Курс падыходзіць для тых беларус_ак, якія ідэнтыфікуюць сябе як жанчыны ці асобы з жаночай гендарнай сацыялізацыяй.