Клік, Вясна! Мы запускаем святочны гурток, у якім будзем рыхтавацца да папулярных (і не вельмі) трад…

Клік, Вясна!

Мы запускаем святочны гурток, у якім будзем рыхтавацца да папулярных (і не вельмі) традыцыйных беларускіх святаў (і святкаваць разам, вядома ж!).

Бліжэйшае ў планах «Гуканне Вясны», папярэдне 24 сакавіка (нядзеля, 12:00-16:00).

Запрашаем ўсіх на першую ўстаноўчую сустрэчу!

Уваход вольны, але трэба зарэгістравацца праз @volka_m.

Калі: 27 лютага, аўторак, 19:00.

Дзе: прастора «Кропка», адрас дашлем пасля рэгістрацыі.