«Жывая бібліятэка» у «Кропцы»У рамках тыдня нулявой дыскрымінацыі запрашаем вас разам з «Іншымі» раз…

«Жывая бібліятэка» у «Кропцы»

У рамках тыдня нулявой дыскрымінацыі запрашаем вас разам з «Іншымі» разбурыць грамадскія ці ўласныя стэрэатыпы!

«Жывая бібліятэка» — гэта фармат, дзе ў якасці «Кніг» выступаюць людзі, якія расказваюць пра ўласны досвед, звязаны з пэўнай ідэнтычнасцю, рэдкай прафесіяй, незвычайным для «большасці» ладам жыцця або светапоглядамі.

Толькі калі мы будзем задаваць пытанні, даведвацца пра пачуцці і праблемы, з якімі «Кнігі» сутыкаюцца ў грамадстве, мы зможам пазбавіцца ад прадузятасці і лепш зразумець іншых людзей, якіх магчыма раней не разумелі.

6 сакавіка прапануем пачытаць наступныя «жывыя кнігі»:

жанчына-баксёрка
гендарквірная лесбіянка
дыскрымінацыя на працоўным месцы

«Жывая бібліятэка» — гэта не месца для спрэчак, гэта месца для шчырага дыялогу. Мэта — развеяць стэрэатыпы і пазмагацца з дыскрымінацыяй.

Удзел вольны, але абавязкова зарэгіструйцеся.

Калі: 6 сакавіка (серада), 18:00
Дзе: «Кропка», адрас нагадаем пасля рэгістрацыі.