Сустрэча-дыскусія «Навошта эколагам фемінізм?» Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня экалагісткі і э…

Сустрэча-дыскусія «Навошта эколагам фемінізм?»

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня экалагісткі і экафеміністкі Марыя Сума і Тацяна Кузняцова запрашаюць абмеркаваць, як звязаныя экафемінізм і экаактывізм.

На сустрэчы разгледзім, чаму ў экалагічным руху так шмат жанчын, і чаму жанчыны больш церпяць ад наступстваў экалагічнага крызісу. Абмяркуем, ці магчыма вырашэнне экалагічных праблем без фемінізма і сацыяльнай роўнасці.

Для ўдзелу ў сустрэчы неабходна рэгістрацыя.
Удзел вольны. Мова сустрэчы: руская і беларуская.

Дзе: «Кропка», адрас нагадаем пасля рэгістрацыі.
Калі: 5 сакавіка, 19:00