Запускаецца жаночы гурток, які будзе сумяшчаць размовы і творчае рукадзелле.
Вядучая гуртка Паліна кажа: “Я ведаю, як часам складана казаць пра хвалюючыя нас пытанні (накшталт стасункаў, трывожнасці). Думаю, тут можа дапамагчы прыкладное мастацтва і размова з людзьмі, якія падзяляюць твой досвед. Моўчкі ці ўслых, разам лягчэй!“
На першай сустрэчы ўдзельніцы будуць:
– майстрыць з бісеру завушніцы з беларускім арнаментам
– на жаданні дзяліцца тым, што хвалюе
– падтрымліваць адна адну
Колькасць месцаў абмежаваная, запіс праз @aksivov
Дзе: «Кропка», адрас нагадаем пасля рэгістрацыі
Калі: 17 сакавіка 16:00-18:00