Спадарства, вітаем! Часам паглядзець кіно і паразмаўляць па-ангельску – лепшы план на тыдзень.30 ве…

Спадарства, вітаем! Часам паглядзець кіно і паразмаўляць па-ангельску – лепшы план на тыдзень.

30 верасня (панядзелак), 19:00
Кінапрагляд «Што мы робім у цемры» 18+
Запіс праз апытанку.

1 кастрычніка (аўторак), 19:00
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»
Абавязковы запіс праз форму.

3 кастрычніка (чацвер), 19:00
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»
Абавязковы запіс праз форму.

Таксама нагадваем, што «Кропка» працуе як каворкінг для беларускіх актывістаў і актывістак. Запісацца можна тут. Прыходзьце і рабіце карысныя справы для пазітыўных змен у Беларусі.

І не забывайцеся пра нашу бібліятэку, якую мы збіраем разам з вамі! Па спасылцы можна азнаёміцца з электронным каталогам, а потым забраць кнігу, наведаўшы «Кропку».

Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)