Варкшоп па цыфравой бяспецы. Digital Skills Coalition Belarus запрашае вас на вясёлы і пазнавальны в…

Варкшоп па цыфравой бяспецы.

Digital Skills Coalition Belarus запрашае вас на вясёлы і пазнавальны варкшоп, які адбудзецца ў атмасферы дружалюбнасці і супрацоўніцтва.

Абмяркуем пагрозы, з якімі штодня сутыкаецца кожн_ая, хто карыстаецца Інтэрнэтам, і даведаемся, як захаваць вашыя цыфравыя правы і бяспеку ў сеціве. Гэта выдатная магчымасць даведацца аб новых вызавах і метадах іх пераадолення.

Нашы эксперты, Міхаіл Дарашэвіч і Мікалай Кванталіані, з’яўляюцца сапраўднымі майстрамі ў галіне цыфравой бяспекі. Яны падзеляцца практычнымі кейсамі апошняга году і рэкамендацыямі для тых, хто жыве зараз у Грузіі.

БОНУС: напрыканцы персанальная кансультацыя па бяспецы вашых дэвайсаў.

Варкшоп будзе карысны ўсім, хто карыстаецца Інтэрнэтам і хоча пашырыць свае веды ў галіне цыфравой бяспекі.

Уваход вольны, але патрэбна рэгістрацыя.

Дата: 14 сакавіка 2024

Час: 18:00-21:00

Месца: «Кропка» (пасля рэгістацыі вы атрымаеце асабістае запрашэнне з адрасам).

Далучайцеся, каб разам зрабіць вашу прысутнасць у цыфравым свеце больш бяспечнай і абароненай!