Культавая новазеландская камедыя 2014 года рэжысёраў Джэмэйн Клемента і Тайка Вайціці ў жанры мак’юментары.
Кінакамера назірае за жыццём трох суседзяў і па сумяшчальніцтве несмяротных вампіраў, якія ўсяго толькі спрабуюць выжыць у сучасным свеце, дзе ёсць арэндная плата, фэйскантроль у начных клубах, згубнае сонечнае святло і іншыя непрыемнасці.
Перад паказам вас чакае невялічкі расповед пра цікавосткі звязаныя з фільмам.
Кіно будзем глядзець у беларускай агучцы!
Падчас прагляду смяяцца і плакаць катэгарычна дазваляецца.