Вітаем, даражэнькія! Запрашаем вас адсвяткаваць беларускае свята Звеставанне і зноў загукаць вясну.
Вясну заклікалі некалькі разоў. Першы раз тады, калі гэта паказвала сама прырода: снягі растаюць, са стрэхаў капае, птушкі павяртаюцца і пачынаюць спяваць па-вясноваму. Другі раз звычайна на Раўнадзенства, Саракі. Трэці раз на Звеставанне
Разам разбярэм новыя заклічкі і дададзім іх у спеўнік-калаж. Кожн_ая зможа сабраць свой уласны спеўнік з улюбёнымі вяснянкамі. А пасля ўпрыгожым дрэўцы для хатняга дэкору.
Дзе: «Кропка», адрас нагадаем пасля рэгістрацыі Калі: 2 красавіка (аўторак) 19:00-21:00 Што з сабой: (калі маеце) кветачкі (сухія ці зялёныя), мімоза, галінкі вечназялёных (напрыклад, ядлоўца), прыгожая папера, пацеркі і стужкі.