«УКРАПВАННЕ»: трэнінг для беларус_ак, якія хочуць праводзіць мерапрыемствы ў КропцыКропка запрашае н…

«УКРАПВАННЕ»: трэнінг для беларус_ак, якія хочуць праводзіць мерапрыемствы ў Кропцы

Кропка запрашае на трэнінг беларус_ак, якія:
хочуць паспрабаваць правесці мерапрыемства, але сумняваюцца
ўжо маюць арганізатарскі досвед, але хочуць паспрабаваць нейкі новы фармат
яшчэ не маюць ідэі, але хочуць рабіць нешта карыснае для беларускай грамадзянскай супольнасці

Трэнінг будзе складацца са шпацыру (агулам не больш за 3 км) і сумеснай працы ў парку, падчас якой вы зможаце:
атрэфлексаваць свой досвед правядзення і ўдзелу ў мерапрыемствах,
запланаваць сваю падзею і атрымаць рэкамендацыі па яе падтрыхтоўцы
паразмаўляць пра апаскі, звязаныя з правядзеннем і арганізацыяй мерапрыемстваў.

Таксама вы атрымаеце падтрымку ад іншых удзельні_ц і знойдзеце новыя кантакты для супрацы.

Удзел вольны, але трэба зарэгістравацца да 17 красавіка.
20 красавіка 11.00 – 16.00 (уключае вегетарыянскую перакуску ад Кропкі, можаце таксама ўзяць ссабойку)
Трэнінг пройдзе на беларускай мове.

Сустракаемся ў парке недалёк ад плошчы Свабода (дакладную кропку дашлем удзельні_цам).
Улічвайце надвор’е: апраніцеся так, каб было камфортна сядзець на вуліцы, і не забывайцеся на галаўны ўбор і крэм ад сонца.

Дашліце гэты анонс тым, каму ён можа быць карысны.