1 траўня, у сераду, у 19.00 юрыст і праваабаронца Раман Кісляк правядзе прэзентацыю тэмы “Права на прытулак“, падрыхтаванную экспертамі Human Rights Impact.
Прэзентацыя асвеціць наступныя пытанні: прытулак – права ці магчымасць? права на прытулак ці на міжнародную абарону? тры ўзроўні працэдуры: адміністрацыйны, судовы, міжнародны; юрыдычныя факты, якія маюць значэнне для справы аб прытулку; visarun: юрыдычныя аспекты
Сустрэча найбольш актуальна для тых, хто плануе заставацца ў Грузіі на гэтай падставе, але будзе карысная і тым, хто плануе легалізавацца ў іншых краінах праз прытулак.
1 траўня, серада 19.00
Удзел вольны. Рэгістрацыя праз @Mtredi Дзе: Кропка, Тбілісі (адрас нагадаем)