Малюем на адзенні. Майстар-клас ад мастачкі Людмiлы Тальяно.
Дарагія беларускі Грузіі, запрашаем вас на майстар-клас па маляванні на адзенні. Вы пазнаёміцеся з чароўным светам творчасці. Дазнаецеся пра правілы карыстання акрылам па тканіне. Паэксперыментуеце з тэмай: жаночая сiла.
Паспрабуем расслабіцца ў жаночым коле, тэрапеўтычна правядзем час, атрымаем новыя веды.
Для каго: для беларусак.
Можна браць з сабой дзяцей, якім гэтак жа будзе цікава слухаць, размаўляць між сабой і маляваць (не зусім маленькія, таму што няні ў нас, на жаль, не будзе).
Што для гэтага трэба? Вазьміце з сабой чыстую цішотку, худзі ці шопер любога колеру. У складзе тканіны павінна быць пераважна бавоўна. Калі рэч новая, абавязкова памыць яе перад майстар-класам. Калі вы пазітыўна ставіцеся да паўторнага выкарыстання рэчаў — супер! Купіце цішотку ў сэканд-хэндзе, так мы ўдыхнем новае жыццё ў старую рэч, што пазітыўна для экалогіі і чалавецтва.
Фарбы і пэндзлі купляць не трэба.
Дзе: прастора «Кропка» (адрас дашлем пасля рэгістрацыі)
Калi: 23 траўня (чацвер) 18:00
Удзел вольны.
У выніку майстар-класа вы забярэце з сабой зроблены сваімі рукамі роспіс цішоткі або худзі. Гэтая рэч будзе доўга цешыць вас сваёй унікальнасцю. А магчыма ў кагосьці з’явіцца новае хобі ці нават новая справа ў будучыні.
Колькасць месцаў абмежавана, таму патрэбна рэгістрацыя.