Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

17 траўня адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй (IDAHOBIТ).Адчу…

*

17 траўня адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй (IDAHOBIТ).

Адчуваеце фобію толькі ад адных гэтых тэрмінаў?) Давайце разбірацца.

Гамафобія/трансфобія/біфобія — негатыўныя ўстаноўкі і ірацыянальны страх да гамасэксуальных, трансгендарных і бісэксуальных людзей адпаведна.

Асноўная мэта гэта дня — звярнуць увагу на парушэнне правоў вялікай колькасці людзей і, як вынік, спыніць дыскрымінацыю і стыгматызацыю, надаць роўныя правы КОЖН_АЙ.

Чаму менавіта 17 траўня? У гэты дзень у 1990 годзе Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) выключыла гамасэксуальнасць са спіса псіхічных захворванняў. Толькі ўдумайцеся: да 1990 ты мог лічыцца псіхічна хворым толькі праз тое, што кахаеш не таго ці не тую! Бррр

Аднак з таго часу, нажаль, сітуацыя не надта палепшылася. Напрыклад, генпракуратура Беларусі падрыхтавала законапраект, які па словах генпракурора А. Шведа прадугледжвае адказнасць за «прапаганду ненармальных адносін, педафіліі, добраахвотнай адмовы ад дзяцей». Праект закона зараз знаходзіцца на ўзгадненні.

«Кропка» далучаецца да адзначэння гэтай даты. Мы лічым, што дэмакратычныя змены ў грамадстве магчымы толькі пры роўных правах для ўсіх людзей.

#карысна_ведаць