Запрашаем беларусаў Тбілісі файна пабавіць час разам
12:00 – 13:30 – Беларускамоўны нэтворкінг гэта добрая магчымасць пазнаёміцца, абмеркаваць цікавыя пытанні, папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі
14:00 – 15:30 – Настолкі Будзем гуляць у перакладзеныя на беларускую гульні
16:00 – 17:30 – Квіз “ПраБелка” Цікавыя пытанні пра Беларусь і беларусаў. Рэгіструйцеся да ўдзелу праз формы: для каманды і для асоб. Прыгадаем і даведаемся пра цікавосткі разам
18:00 – 19:30 – Караоке Будзем спяваць вядомыя беларускія песні разам як умеем і як атрымліваецца
20:00 – 22:00 – “Кінаканапа” Глядзім лёгкую і спрэчную па водгукам камедыю пра сабак “Бадзягі”. Рэгістрацыя праз апытанку
Адмыслова для нас па прадзамове ў апытанке суполкі будуць гатаваць зразы! Увесь дзень будзе працаваць кухня з дранікамі і іншымі смачнымі стравамі, напоямі і дэсертамі