Квэст “Беларускі след” запрашае!даведацца гісторыі беларусаў у Тбілісі адказаць на цікавыя пытанні …

Квэст “Беларускі след” запрашае!

даведацца гісторыі беларусаў у Тбілісі
адказаць на цікавыя пытанні
пазнаёміцца з новымі лакацыямі і людзьмі
захапляльна пабавіць час з квэстамі “Беларускі след” – першай і адзінай серыяй гарадскіх квэстаў аб беларушчыне ў Тбілісі!

Калі: 23 чэрвеня (нядзеля)
Час: а 16:00
Дзе: збор у раёне пл. Свабоды, дакладную лакацыю дашлем пасля рэгістрацыі.
Удзел: вольны.

Вы можаце зарэгістравацца ўсёй сваёй камандай, сабраць каманду на месцы або сам-насам атрымліваць асалоду ад шпацыру і наведвання беларускіх мясцін у Тбілісі.

Галоўнае для нас – ваш камфорт. Калі ў вас моцны дух спаборніцтва і вам хочацца прайсці квэст хутчэй за іншых – вітаем! А калі ваша мэта – лёгкі няспешны шпацыр, то мы толькі за! Арганізатаркі будуць на сувязі з удзельнікамі столькі часу, колькі патрэбна

Знаходзім беларушчыну ў гарадской прасторы
!