Нэтворкінг — гэта магчымасць знайсці новых сяброў і сябровак ды сустрэць аднадумцаў, папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі ды файна і ўтульна правесці час разам
Узровень беларускай мовы: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Нэтворікнг – гэта не заняткі па вывучэнню мовы. Выпраўляць суразмоўцаў можна толькі калі яны самі пра гэтае папрасілі.
Падчас сустрэчы ўдзельні_цы распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытаннні і такім чынам знаёмяцца паміж сабой і пашыраюць свой кругагляд. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню.