Month: Верасень, 2022

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Кропка – месца для ведаў, знаёмстваў і ініцыятывы мерапрыемстваў для беларусаў у Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Кропка – месца, дзе вы можаце атрымліваць веды, знаёміцца з новымі людзьмі і ініцыяваць уласныя мерапрыемствы. Мы хочам падтрымліваць ініцыятывы беларусак ды беларусаў, таму задумалі правесці карысныя воркшопы для актывіст_ак і будучых ды існуючых арганізатар_ак івэнтаў у Кропцы. Для нас важна рабіць мерапрыемствы, зыходзячы з вашых патрэб і інтарэсаў. Таму прапануем вам адказаць на апытанку. […]

«7 Чижей» №68: два гады каналу Вольнай Чыжоўкі і гісторыя Акіхіры Гаеўскага-Ханады

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

7 Чижей №68 Менск, Чыжоўка — Каналу Вольнай Чыжоўкі два гады. Віншуем — Гісторыя Акіхіры Гаеўскага-Ханады, актывіста і анархіста, палітзьняволенага— Сьвятлана Ціханоўская — пра магчымую амністыю— Як і штотыдня, новае беларускае слова Файл для друку2 старонкі А4 Падтрымаць друк самвыду ў Беларусі можна тут. #анонсы #Чыжоўка #Чижовка #Менск #Мінск #Минск

Расклад сустрэч на тыдзень: дапамога жывёлам і жаночы нетворкінг

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Добрага вераснёвага дня вам, сябры!На гэтым тыдні ў нашым раскладзе: Панядзелак 12.09 19:00Сустрэча тых, хто жадае дапамагаць бяздомным жывёламЗапіс у @jalliane Чацвер 15.09 19:00Жаночы нетворкінг ад AXIA centerТэма: як пражываць агрэсію карысна для сябеЗапіс у @yanina_devitskaya Пятніца 16.09 19:00Кніжны нон-фікшн клубРэгістрацыя тут Субота 17.09 14:00-19:00Ларп пра рамантычныя адносіны «More than two»Запісацца можна ў @fgtdf543dss Чакаем […]

Беларускія актывісткі запрашаюць на ларп «More than two» пра поліаморныя адносіны ў Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Ларп (ралявая гульня жывога дзеяння) «More than two» Жадаеце выйсці з зоны камфорту і паспрабаваць самыя розныя сітуацыі са свайго жыцця ў бяспечнай прасторы? Беларускія актывісткі запрашаюць вас паўдзельнічаць у ларпе, прысвечаным рамантычным адносінам, натхнёным поліаморыяй. Тут можна кахаць так моцна, як магчыма, так глыбока, як жадаецца і столькі людзей, колькі хочацца. Падчас гульні ўдзельні_цы […]

У Брусэлі прайшла акцыя салідарнасці з Арцёмам Баярскім

Беларусы Замежжа

БрусэльАкцыя падтрымкі і салідарнасці з Арцёмам Баярскім прайшла каля Еўрапарламенту ў Брусэлі, каб звярнуць увагу на тое, што рэпрэсіі ў Беларусі не спыніліся! Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Юрый Чыж выйшаў на волю пасля паўтара года за кратамі па амністыі

Навіны Бярозы

Першая птушка амністыі: пасля паўтара года за кратамі на волю выйшаў Юрый Чыж Як вядома @nashaniva, камісія па памілаванні задаволіла хадатайніцтва экс-бізнэсмена Юрыя Чыжа аб спыненні крымінальнага пераследу. Ён быў за кратамі з 15 сакавіка 2021 года.  https://nashaniva.com/299082 Без VPN — па гэтай спасылцы.

«Літаратурная Беларусь» №8: Янка Брыль, Пімен Панчанка і вершы Ганны Янкуты

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

Літаратурная Беларусь №8 Культурна-асветніцкі праект Беларусь, усе рэгіёны Асоба і творчасьць Янкі Брыля ў цікавым, глыбокім расповедзе Ціхана Чарнякевіча Нечаканы Пімен Панчанка праз оптыку Рыгора Барадуліна«Калыханка» і «Вожыкавыя вершы» ад Ганны Янкуты Файл для друку12 старонак А4 ці А3 Папярэднія нумары можна пагартаць на сайце «Новага часу». Нашыя боты зваротнай сувязі: @by_prosvet_feedback_bot; @ByProsvetVolunteerBot. #анонсы #літаратура […]