Запрашаем вас 29 кастрычніка а 18:00 на тэатральна-музычную імпрэзу ў Вільні, прысвечаную Ночы (не)расстраляных паэтаў.
У выкананні беларускіх актораў тэатра, музыкаў, а таксама юных актораў, прагучыць гісторыя пра тых, каго спрабавалі прымусіць замаўчаць.
Імпрэза аб’ядноўвае тэатральнае дзеянне, паэзію і жывую музыку ў адзінае сцэнічнае выказванне пра памяць, чалавечы лёс і моц мастацтва.
29 кастрычніка 1937 года — адна з самых трагічных дат у гісторыі беларускай культуры. У Мінску былі расстраляныя больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — паэты, пісьменнікі, навукоўцы, дзеячы культуры.
Сярод іх — Анатоль Вольны, які ў 1925 годзе напісаў паэму «Кастусь Каліноўскі». Распавядаючы пра чалавека, пакаранага смерцю ў XIX стагоддзі, паэт не мог ведаць, што праз дванаццаць гадоў сам стане ахвярай рэпрэсій.
ТРЫ ЧАСТКІ, ТРЫ МАСТАЦКІЯ ПРАСТОРЫ, АДНА ГІСТОРЫЯ:
ПРЫСУД — тэатралізаваная рэканструкцыя пасяджэння НКУС, прысвечанага вынясенню смяротных прысудаў беларускай інтэлігенцыі.
ПАЭЗІЯ — сцэнічнае ўвасабленне паэмы Анатоля Вольнага «Кастусь Каліноўскі».
ПЕСЬНЯ — жывая музыка на вершы расстраляных паэтаў і сучасныя беларускія песні, у якіх мінулае перагукаецца з сённяшнім днём.
«Будзем песьняй мінуўшчыну біць» — гэта мастацкае асэнсаванне трагедыі беларускай інтэлігенцыі і яе водгуку ў лёсе наступных пакаленняў. Гэта гісторыя пра людзей, чые жыцці абарваліся, але чые творы засталіся. Пра словы, якія перажылі сваіх аўтараў. Пра галасы, што працягваюць гучаць праз дзесяцігоддзі. І пра новыя пакаленні, якія зноў шукаюць адказы на пытанні, што некалі стаялі перад іх папярэднікамі.
━━━━━━━━━━━━━━
29 кастрычніка 2026, чацвер
18:00 (дзверы адчыняюцца ў 17:30)
MROJ-HALL TEATRAS
Gedimino pr. 45, Вільнюс
У ролях:
Сяржук Тоўсцікаў,
Натэлла Белугіна,
Наталля Лявонава,
І маладыя акторы-навучэнцы тэатральнай школы VARTA.
Выкананне песень — гурт BAJSTRUK.
Рэжысёр і мастацкі кіраўнік праекта — Наталля Лявонава.
━━━━━━━━━━━━━━
Уваход вольны, каб забраніраваць месца ў залі, аформіце бясплатны квіток па спасылцы:
https://fienta.com/budzem-teatralnaja-impreza