DAPAMOGA ЛЮБІЦЬ ШЧАСЛІВЫЯ ГАДАВІНЫ!
Не так даўно мы атрымалі цёплыя словы падзякі ад чалавека, які ўжо 6 гадоў жыве ў Літве. А ўчора ўбачылі яшчэ адзін допіс, які прымусіў нас усміхнуцца
Нам неверагодна прыемна бачыць, як складваюцца лёсы людзей, якім калісьці дапамагала Dapamoga.
Асабліва радуемся за сям’ю Антона Маслыка і Кацярыны Еўдакімавай, якая пасля ўсіх жыццёвых выпрабаванняў здолела знайсці ў Літве свой другі дом
За гэты час у іх жыцці адбылося столькі цудоўнага! У сям’і з’явілася маленькая Адэліна , а Антон адкрыў для сябе новае захапленне — піваварства!
Дарэчы, на мінулых выходных Антон стаў нашым запрошаным піваварам на QUIZAVA: Oktoberfest у Беларускім Замку, дзе знаёміў гасцей са сваім крафтавым півам Maslou Brew.
А пачытаць наша невялікае інтэрв’ю з Антонам пра яго захапленне, першыя эксперыменты і сакрэты піваварства можна тут.
Для нас такія гісторыі — асаблівая радасць. Бо дапамога — гэта не толькі падтрымка ў цяжкі момант, але і магчымасць праз гады ўбачыць, як людзі будуюць новае жыццё, ствараюць сем’і, знаходзяць сяброў і адкрываюць у сабе новыя таленты.
Антон і Кацярына, мы вельмі рады за вас! Няхай у вашай сям’і будзе як мага больш шчаслівых гадавін, утульных вечароў і нагод для радасці!
А мы будзем працягваць радавацца поспехам нашых беларусаў. Бо за кожнай такой гісторыяй — людзі, якіх мы ведаем, памятаем і любім.
Ваша Dapamoga