ШТО МОЖА БЫЦЬ МІЛЕЙШЫМ ЗА САБАКУ ЦІ МАЛЕНЬКАЕ ДЗІЦЯ?
Правільна! Сабака і дзіця разам!
На днях маленькая Адэліна пазнаёмілася з нашым Монці. І тут высветлілася адна цікавая дэталь: нягледзячы на свае вельмі салідныя памеры, Монці насамрэч маладзейшы за Адэліну!
У Адэліны асаблівая сямейная гісторыя. Яе бацькі — былыя беларускія палітвязні, а сама дзяўчынка нарадзілася ўжо тут, у Літве. І для нас у гэтым ёсць нешта вельмі сімвалічнае: пасля ўсяго, праз што давялося прайсці яе бацькам, тут пачалася ўжо зусім іншая гісторыя — гісторыя новага жыцця
А цяпер у гэтай гісторыі з’явіўся яшчэ і Монці
Спачатку абодва паставіліся адно да аднаго з лёгкай асцярожнасцю. Адэліна прыглядалася да вялікага пухнатага хлопчыка, а Монці — да сваёй маленькай новай знаёмай.
Але асцярожнасць працягвалася нядоўга. Вельмі хутка яны зразумелі, што баяцца няма чаго, і пасябравалі
Бо для сапраўднага сяброўства, як высветлілася, не маюць значэння ні ўзрост, ні рост, ні нават колькасць лап.
Галоўнае — знайсці свайго чалавека. Або свайго сабаку
І таксама: з першым днём кастрычніка, сябры!