1 кастрычніка – Дзень абаронцаў і абароніц Украіны.Дзякуй кожнаму і кожнай, хто сёння бярэ ў рукі зб…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

1 кастрычніка – Дзень абаронцаў і абароніц Украіны.
Дзякуй кожнаму і кожнай, хто сёння бярэ ў рукі зброю і абараняе свабоду – сваю, нашу і свабоду будучых пакаленняў.
Тым, хто стаіць на перадавой, спіць па некалькі гадзін, стамляецца, губляе сяброў, але ўсё роўна застаецца на сваёй пазіцыі і працягвае бараніць Украіну.
Асобнае, бясконцае дзякуй тым, хто аддаў за гэта сваё жыццё. Яны ўжо не вернуцца дадому, не абдымуць маці, жонку ці дзіця. За кожным такім імем – чалавек са сваімі марамі, любімымі людзьмі, страхамі, жартамі і планамі. Чалавек, які аднойчы зрабіў выбар стаць на абарону іншых і аддаць свае сілы, мужнасць і, калі спатрэбіцца, жыццё.
Сярод тых, хто абараняе Украіну, ёсць і беларусы. Ёсць тыя, хто і сёння ваюе, нягледзячы на стому. І ёсць тыя, хто ўжо ніколі не вернецца дадому.
Мы памятаем іх імёны.
Мы памятаем іх мужнасць.
Мы ведаем, якой высокай цаной даецца свабода.
Нізкі вам усім паклон. І наша самае вялікае жаданне каб кожны і кожная з вас вярнуліся дадому жывымі .
Чэсць. Гонар. Памяць.