УВАГА: ФЭЙКАВЫЯ АКАЎНТЫ АД ІМЯ DAPAMOGAСябры, мы ўжо паведамлялі, што ў сацыяльных сетках і месендж…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве
УВАГА: ФЭЙКАВЫЯ АКАЎНТЫ АД ІМЯ DAPAMOGA

Сябры, мы ўжо паведамлялі, што ў сацыяльных сетках і месенджарах з’яўляюцца фэйкавыя акаўнты, якія пішуць людзям ад імя Dapamoga або нашых прадстаўнікоў.

На жаль, такія выпадкі працягваюцца, таму яшчэ раз просім вас быць уважлівымі і нагадваем пра правілы бяспекі.

Мы афіцыйна звярнуліся ў праваахоўныя органы Літвы ў сувязі з інфармацыйнымі атакамі, стварэннем фальшывых акаўнтаў і выкарыстаннем імя VšĮ „Dapamoga LT“ без нашай згоды.

Нашае паведамленне было зарэгістравана Генеральнай пракуратурай Літвы, а матэрыялы перададзеныя ў Бюро крымінальнай паліцыі Літвы (Lietuvos kriminalinės policijos biuras) для разгляду, удакладнення абставінаў і прыняцця адпаведнага працэсуальнага рашэння.

Калі вам піша акаўнт ад імя Dapamoga:

• абавязкова праверце, ці сапраўды гэта наш афіцыйны акаўнт;
• не перадавайце незнаёмым людзям асабістыя даныя, копіі дакументаў, паролі, коды пацвярджэння або банкаўскую інфармацыю;
• не пераходзьце па падазроных спасылках і не адпраўляйце грошы па рэквізітах, атрыманых з невядомага акаўнта;
• калі паведамленне выклікае сумневы — зрабіце скрыншот і звяжыцеся з намі праз афіцыйныя кантакты Dapamoga, каб праверыць інфармацыю.

Асабліва просім быць уважлівымі людзей, якія звяртаюцца ў Dapamoga па дапамогу: наяўнасць лагатыпа, назвы і фатаграфій нашай арганізацыі яшчэ не азначае, што перад вамі сапраўдны акаўнт.

Калі вы заўважылі фэйкавы профіль Dapamoga або атрымалі падазронае паведамленне ад нашага імя, калі ласка, паведаміце нам і, па магчымасці, захавайце скрыншоты і спасылку на акаўнт.

Беражыце сябе і правярайце крыніцу інфармацыі

УВАГА: МАХЛЯРЫ ДЗЕЙНІЧАЮЦЬ АД ІМЯ DAPAMOGA! Гэтай восенню мы пачалі атрымліваць паведамленні пра тое, што ў Telegram у Клайпедзе з’явіліся фальшывыя «прадстаўнікі Dapamoga». Ад імя нашай арганізацыі яны прапануюць людзям сумнеўную «працу»: праводзіць апытанні…