ЗБІРАЕМ 1000 ЕЎРА НА ПРАДУКТОВУЮ ДАПАМОГУ БЕЛАРУСАМ У ЛІТВЕ
Кожны тыдзень Dapamoga атрымлівае прадукты праз Maisto bankas — літоўскую дабрачынную арганізацыю, якая ратуе прыдатную да ўжывання ежу ад марнавання і перадае яе тым, каму яна патрэбная.
У Беларускім Замку нашы валанцёры фарміруюць з гэтых прадуктаў наборы для беларусаў, вымушаных пакінуць Беларусь, сем’яў з дзецьмі, пажылых людзей, былых палітвязняў і тых, хто апынуўся ў складанай фінансавай сітуацыі.
Каб працягваць рэгулярна атрымліваць прадукты праз Maisto bankas, Dapamoga нясе звязаныя з гэтым выдаткі.
Таму мы адкрываем збор на 1000 еўра, каб гэтая дапамога працягвалася.
Нават 5, 10 ці 20 еўра — гэта ўнёсак у прадуктовы набор, які ўжо на наступным тыдні можа апынуцца на стале ў чалавека, якому патрэбная падтрымка.
Падтрымайце наш збор. Разам напоўнім яшчэ шмат прадуктовых кошыкаў!
https://dapamoga.org/be/donations/maisto-bankas-support
Прадуктовая дапамога беларусам разам з Maisto bankas — Dapamoga
Штотыдзень Dapamoga атрымлівае прадукты праз Maisto bankas і фарміруе з іх прадуктовыя наборы для беларусаў, вымушаных пакінуць Беларусь, якія сёння маюць патрэбу ў падтрымцы ў Літве.