НЯДЗЕЛЬНЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ : ПАМЯЦІ РАМАНА БАНДАРЭНКІЗаўтра, 2 жніўня, а 12:00 запрашаем далучыцц…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

НЯДЗЕЛЬНЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ : ПАМЯЦІ РАМАНА БАНДАРЭНКІ

Заўтра, 2 жніўня, а 12:00 запрашаем далучыцца да нядзельнай акцыі салідарнасці, прысвечанай памяці Рамана Бандарэнкі.

Сёння, 1 жніўня, Раману Бандарэнку павінна было споўніцца 37 гадоў.

Ён стаў адным з сімвалаў беларускага мірнага пратэсту. У лістападзе 2020 года Раман быў смяротна збіты пасля спробы абараніць свой двор і нацыянальную сімволіку. Яго словы «Я выходжу» назаўсёды засталіся ў памяці беларусаў як сімвал мужнасці, годнасці і грамадзянскай адказнасці.

Ушануем памяць Рамана Бандарэнкі і ўсіх, хто аддаў жыццё за свабодную Беларусь.

Памятаем. Не забудзем.
Жыве Беларусь!

Нядзеля 2 жніўня
12:00
Плошча Вінцаса Кудзіркі